Плённая ініцыятыва

259

Плённая ініцыятываУ НЯДАЎНІМ інтэрв’ю нашай газеце пад загалоўкам “Дзе вы, творчыя, ініцыятыўныя?” старшыня райвыканкама Ілья Шацько ў якасці станоўчага прыкладу прывёў кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якая ў разгар лета адкрыла ў курортным пасёлку сезоннае кафэ. Не выключаю, што на першым часе ў рабоце гэтай кропкі грамадскага харчавання могуць узнікаць пэўныя шурпатасці. Не так проста сёння падшукаць талковыя кадры, арганізаваць абслугоўванне наведвальнікаў на належным узроўні. Аднак, пагадзіцеся, што такі падыход камунальнікаў выклікае большую сімпатыю, чым у адносінах да таго, хто сядзіць склаўшы рукі і нічога не робіць. Па вялікім рахунку, не іх гэта справа — адкрываць кафэ. А з другога боку, у дырэкцыі прыкінулі, што такі аб’ект, пры вялікім зборы ў разгар курортнага сезона адпачываючых, будзе карыстацца ўстойлівым попытам. Значыць, можна і людзям зрабіць добра, і самім нейкую капейчыну зарабіць. Разлік, хаця яго рэалізацыя на справе і патрабавала нямала намаганняў і сродкаў, сябе апраўдвае.

Плённая ініцыятыва— Самы вялікі наплыў да нас традыцыйна ў суботу, — расказвае бармен Ірына Мядзвецкая. — Людзі ідуць бесперапынным патокам. Шмат наведвальнікаў у пятніцу, нядзелю. Не пустуюць столікі ў кафэ, на вуліцы каля яго пад парасонамі і ў будныя дні. Адначасова можам прыняць да сямідзесяці чалавек.

— Многія прыходзяць з дзецьмі, заказваюць марожанае, сокі, — дадае Ірына. — Можна замовіць і паўнацэнны абед, мы прапаноўваем стравы беларускай кухні, некалькі відаў шашлыкоў. Тавараабарот у сярэднім за дзень складае дваццаць пяць — трыццаць мільёнаў рублёў.

Ды не толькі кафэ «Купа”. Калі ўзяць увогуле, то жыллёва-камунальная гаспадарка аказвае насельніцтву і гасцям азёрнага краю даволі шырокі спектр па¬слуг. “Штосьці мы пачалі рабіць нядаўна, — адзначыў пры сустрэчы яе генеральны дырэктар Уладзімір Валасевіч, — нямала чаго асвоілі раней, ёсць задумы і на перспектыву. Зрэшты, можам праехаць, паглядзець на месцы”. Спачатку накіроўваемся да курортнага пасёлка. За санаторыем “Белая Русь” збочваем на тэрыторыю вытворчай базы філіяла “Прыазер’е” — важкага падраздзялення жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Начальнік участка бытавых паслуг Сяргей Ясюкевіч расказвае, што тутПлённая ініцыятыва кожны жадаючы можа памыць аўтамабіль, замяніць у ім масла, адбалансіраваць колы, прымаюцца заказы і на зварачныя работы. Безумоўна, усяго гэтага, як кажуць, на голым месцы не зробіш. Неабходна адпаведнае абсталяванне. Яго камунальнікі і закуплялі пакрысе. Прытым, бралі добрае, сучаснае. У прыватнасці, мыйка — чэшская, бескантактная, працуе па замкнутым цыкле. Чым яна добрая? Увесь бруд змываецца з легкавікоў распыленай вадой пад ціскам, на лакіраваную паверхню не ўздзейнічаюць шчоткі, таму і на кузаве не застаецца мікрадрапін. А зараз усе гэтыя прыстасаванні, апараты, пад’ёмнік паступова акупляюцца, далі магчымасць адкрыць новыя рабочыя месцы, зарабляць штомесяц дадаткова значныя фінансавыя сродкі.

— Працую на гэтай базе, — дзеліцца зваршчык Аляксандр Сухі, — сем год. У першую чаргу выконваю кузаўны рамонт на аўтамабілях, трактарах прадпрыемства. Пры неабходнасці аказваю дапамогу і ў Плённая ініцыятыванедалёкай ад нас гаспадарцы — ТАА “Нарацкая ніва-2004”. Спраў хапае кожны дзень.

— Няма недахопу кліентаў і ў мяне, — дадае слесар-рамонтнік Віталь Крывіцкі. — Асабістых аўтамабіляў у насельніцтва цяпер шмат, а іх трэба перыядычна абслугоўваць, рамантаваць. Кожны заказ выконваю без спеху, якасна, каб чалавек, які да мяне звярнуўся, у выпадку чаго не шукаў сабе іншага майстра.

Уражваючыя набыткі камунальнікаў у гандлі. Жыхары курортнага пасёлка ўжо даўно ведаюць іх краму гаспадарчых тавараў, за прылаўкам якой наведвальнікаў гасцінна сустракае Галіна Рындзевіч.

— Прапаноўваю пакупнікам шырокі асартымент будаўнічых матэрыялаў, — сказала ў гутарцы Галіна Уладзіміраўна, — а таксама бытавую тэхніку, канцылярскія і гаспадарчыя тавары, садовы інвентар. Месячная выручка па магазіну — каля 120 мільёнаў рублёў.

— Ёсць задума, — уступае ў размову Уладзімір Валасевіч, — знайсці сюды яшчэ аднаго прадаўца, што дазволіць павялічыць час работы крамы. А, значыць, узрасце тавараабарот і, адпаведна, — наш прыбытак.

Як аказалася, на днях ініцыятыўныя камунальнікі адкрылі ў курортным пасёлку яшчэ адзін магазін.Плённая ініцыятыва Пад яго прыстасавалі пустуючы адміністрацыйны будынак колішняга водаканала па вуліцы Кастрычніцкай. Побач размяшчаюцца пачатковыя класы Нарацкай сярэдняй школы №2. Таму ў пераліку тавараў значнае месца займаюць дзіцячыя цацкі, марожанае і напоі, здоба і пячэнне. Знайшлося месца на прылаўках і для канцылярскіх тавараў, посуду, дробнай бытавой тэхнікі, парфумы і касметыкі… Пры жаданні пакупнікі могуць заказаць прама тут і кубачак свежазаваранай кавы. Перад пачаткам новага навучальнага года ў краме адкрыты спецыяльны куток для вучняў, дзе можна набыць многае з таго, што патра¬буецца ім для грунтоўнай падрыхтоўкі да школьных будняў.

За цікавую і перспектыўную справу ўзялося прадпрыемства і ў Занарачы. Прыглядзелі там на ўскрайку вёскі закінуты шматпавярховы будынак непадалёку ад возера Нарач. Прыкінулі, што ў ім Плённая ініцыятываможна зрабіць дыхтоўны Дом паляўнічага і рыбалова з усёй спадарожнай “атрыбутыкай” — лазняй і саўнай, більярдам і тэнісам, каміннай і банкетнай заламі… А зараз, набыўшы аб’ект, мэтанакіравана ажыццяўляюць задуманае. Завозяць сюды неабходнае абсталяванне, мэблю, заканчваюць у нумарах і на калідорах аддзелачныя работы. “Разлічваю, —адзначыў Уладзімір Васільевіч, — што праз месяц аб’ект ужо прыме сваіх першых наведвальнікаў. А ў тым, што такі Дом паляўнічага і рыбалова будзе карыстацца попытам, ніколькі не сумняваемся, бо загадзя дэталёва прапрацавалі гэта пытанне”.

Не выпаў з поля зроку дырэкцыі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў справе ажыццяўлення прадпрыемніцкіх праектаў і Мядзел. У бліжэйшы час яна мяркуе адкрыць па вуліцы Інтэрнацыянальнай магазін па продажы запчастак.

— На гэта нас натхніла наступная акалічнасць, — паведаў Уладзімір Валасевіч. — Неяк пацікавіўся, і аказалася, што запчасткі да аўтамабіляў у магазінах у лепшым выпадку разы ў два даражэй, чым на базах. Нярэдка — значна больш. Ведаеце, надакучыла пераплачваць камерсантам з іх неўтаймоўным апетытам! Па-першае, зможам забяспечыць свае вытворчыя патрэбы ў запчастках па рэальных цэнах. З улікам таго, што яны цяпер не танныя, зэканомім значную суму. Ды і ўладальнікі легкавікоў змогуць скарыстацца нашымі паслугамі, у тым ліку і іншамарак.Плённая ініцыятыва

— Другая значная справа на вытворчай базе, — працягвае Уладзімір Васільевіч, — будаўніцтва цяпліцы соткі на дзве з палавінай. Будзем у ёй круглы год вырошчваць экалагічна чыстую прадукцыю. Забяспечым агуркамі, таматамі, баклажанамі, зелянінай патрэбы ўласнага кафэ ў курортным пасёлку, а лішкі — прададзім людзям. А яшчэ зможам неўзабаве аказваць усім жадаючым пасажырскія паслугі — для гэтай мэты набываем два новыя аўтобусы.

У ходзе паездкі мяне цікавіла пытанне: што натхняе камунальнікаў займацца не зусім уласцівымі для іх справамі? Няўжо не хапае сваіх клопатаў?

— Турбот удосталь, — адказвае Уладзімір Валасевіч. — Больш таго, калі шчыра, не з усімі, нават неадкладнымі, справамі ўдаецца ўправіцца ў вызначаны тэрмін. Аднак для таго мы і працуем, каб вырашаць узнікаючыя праблемы. Што датычыцца прадпрыемніцтва, то, на мой погляд, гэта свайго роду хобі для кіраўніка. Бо любая справа “выгарыць” толькі ў тым выпадку, калі ён будзе трымаць яе рэалізацыю на пастаянным і зацікаўленым кантролі. Тую ж краму можна будаваць пяцігодку, а можна зрабіць і за паўгода. І калі даць туды багата тавараў, устанавіць на іх памяркоўныя цэны, людзі яе не будуць мінаць ніколі. Нельга не ўлічваць і таго, што самыя розныя паслугі зараз запатрабаваны насельніцтвам. Хтосьці ж павінен іх аказваць! Ды і выгодная гэта справа.

Плённая ініцыятыва— Калі некалькі больш канкрэтна, — пераконвае Уладзімір Васільевіч, — нам для належнай работы ўсёй наяўнай тэхнікі кожны дзень патрабуецца на 25 мільёнаў рублёў паліва. Падкрэслю: штодзень! Дзе іх браць? Грошы лішнія цяпер мала ў каго ёсць. Вось тут нас і выручаюць дадатковыя паслугі, якія аказваем людзям, бо за іх атрымліваем, як у народзе кажуць, “жывыя” грошы. Ва ўсялякім выпадку гэтай “абароткі” на паліва, некаторыя іншыя невялікія патрэбы хапае…

Вось і атрымліваецца на практыцы, што прадпрыемніцтва, калі яно пастаўлена сур’ёзна, не толькі не перашкаджае асноўнай дзейнасці арганізацыі, а, наадварот, дазваляе ёй больш паспяхова спраўляцца з вырашэннем асноўных задач. А нам толькі застаецца пажадаць камунальнікам новых набыткаў на гэтым звілістым, але перспектыўным шляху.

Павел ЖУКАЎ.

На здымках: 1. Заўсёды хапае заказаў ад насельніцтва ў старшай швачкі Анжэлікі Маліноўскай; 2. Зваршчык Аляксандр Сухі; 3. Слесар-рамонтнік Віталь Крывіцкі; 4.Бармэн кафэ «Купа» Ірына Мядзвецкая; 5. Прадавец новага магазіна Наталля Мандрыкевіч; 6. Прадавец магазіна будматэрыялаў Галіна Рындзевіч; 7. Адказны за аб’ект Генадзь Ляцяга: шыльда да Дома паляў¬нічага і рыбалова ўжо гатова; 8. Аператар мыйных машын Ігнат Ліпніцкі.

Фота аўтара.