І паспаборнічалі, і адпачылі

278

І паспаборнічалі, і адпачыліУ МІНУЛУЮ суботу на турыстычнай стаянцы “Лагер”, што ля вёскі “Гатавічы”, прайшла 3-я спартакіяда УП “Мядзельская ЖКГ”. Як патлумачыла старшыня прафкама М. П. Мялешка, мэтай ставілася, як і раней, арганізацыя актыўнага адпачынку работнікаў, прыцягненне іх да масавых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў, выяўленне лепшых у розных відах і камплектаванне зборнай каманды для ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах. У сваю чаргу, генеральны дырэктар прадпрыемства У. В. Валасевіч дадаў:

— Як кіраўнік, падтрымліваю правядзенне такіх мерапрыемстваў. Яны прыносяць пэўную карысць, з’яўляюцца сёння вельмі актуальнымі: і ў сэнсе захавання здароўя, і для згуртавання калектыву таксама. Думаю, што спартакіяда, як заўсёды, пройдзе не толькі ў духу саперніцтва, але і шчырага сяброўства. І ўсё гэта прынясе станоўчы вынік, у тым ліку і на вытворчасці.

Адразу трэба сказаць, што дапамаглі падрыхтаваць належным чынам і правесці затым спаборніцтвыІ паспаборнічалі, і адпачылі работнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму (намеснік Л. А. Шыдлоўскі), а таксама Цэнтра турызму Мядзельскага раёна на чале з Л. А. Варабей.

І паспаборнічалі, і адпачыліПачалася праграма з хатняга конкурсу “візітка”. Ацэньваліся арыгінальнасць, гумар, вакальныя і інструментальныя даныя членаў кожнага калектыву. Лепшым тут прызнана хатняе заданне каманды філіяла “Прыазер’е”, пастаралася і каманда адмі-ністрацыі. Не менш трэба было папрацаваць і пры падрыхтоўцы насценгазет. Затым удзельнікі перайшлі на турыстычную паласу перашкод, дзе патрэбна было праявіць і спрыт, і ўмельства. А непадалёку разгарнуліся спаборніцтвы па дартсе, найбольш моцныя спрабавалі свае сілы ў гіры. Неўзабаве быў дадзены старт спрынтарскім забегам. Жанчыны спаборнічалі на дыстанцыі 30, а мужчыны — 60 метраў. І, канечне, выклікаў цікавасць найбольш эмацыянальны від — перацягванне каната. У фінале перамагла каманда “Улёт” філіяла “Прыазер’е”, дзе завадатарам быў Яўген Садоўнікаў. Дарэчы, нарачанцы вызначаліся і прыгожай спартыўнай формай.

Сталі прыазерцы пераможцамі і ў агульным заліку. Другое месца заняла каманда ўчастка водаканалізацыйнай гаспадаркі і трэцяе — адміністрацыі.

І паспаборнічалі, і адпачыліВядома, які ж адпачынак на прыродзе без вогнішча, духмяных шашлыкоў, песень пад гітару! Над выкананнем гэтай часткі праграмы камунальнікі таксама папрацавалі сумленна. І, думаецца, не пашкадавалі аб тым, як правялі свой суботні дзянёк.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Прадстаўляе сваю «візітку» каманда адміністрацыі; 2. Лепшым у спаборніцтве гіравікоў стаў Яўген Чарняўскі з філіяла «Прыазер’е»; іншыя моманты спартакіяды.

Фота аўтара.