ШТОГОД на Мядзельшчыне праводзіцца капітальны рамонт жылога фонду. Вось і сёлета, як адзначыў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ігар Пракоп, работы вядуцца на шматпавярховіку ў курортным пасёлку Нарач па вуліцы Кастрычніцкай, 16.

На чарзе яшчэ адзін — па вуліцы Ленінскай, 27. У час капітальнага рамонту аднаўляюцца асноўныя спажывецкія якасці дамоў. Апрача гэтага, згодна з Указам № 327 “Аб павышэнні энергаэфектыўнасці жылых дамоў”, у жыхароў з’явілася магчымасць палепшыць характарыстыкі кватэр. Калі ўласнікі на агульным сходзе прымуць рашэнне ўцяпліць дом цалкам, магчыма атрымаць растэрміноўку на 10 год.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц