Прэзентацыя аграсядзібы «Запаветны куток» адбылася на Вераснёўскім участку №2, які знаходзіцца ў гімназіі-інтэрнаце Мядзела. Тут запрашалі пачаставацца і гарбатай з самавара, і пячэннем, і салам:
— Вазьміце лусту,
Каб не было ў хаце пуста,
Пасыпце соллю,
Каб усяго было уволю,
З’ешце скібу і паслухайце
Пра нашу аграсядзібу, — запрашала наведвальнікаў гаспадыня сядзібы Вікторыя Сяклюцкая. Знаходзіцца сядзіба ў Чараўках.
— Падрыхтавалі пачастунак і вершы склалі, раздаём рэкламкі розных мясцін на Мядзельшчыне, — паведаміла яна. — У людзей бываюць пытанні — адказваем. Вершамі гаворым, мову беларускую прапагандуем, і захоўваем старыя традыцыі.