Прагаласаваць можна і дома

198

Таццяна і Мікалай Бажэлкі, члены Крывіцкай участковай камісіі, завіталі ў двор да жыхаркі Пузыроў Галіны Казакевіч, якая вырашыла галасаваць дома. Жанчына даўно на пенсіі. Працавала і ў кароўніку, і ў цялятніку, і прыбіральшчыцай у калгаснай канторы.

— Ферма мая яшчэ стаіць, — кажа Галіна Мікалаеўна. — Здаецца, і цяпер пайшла б працаваць, каб магла.

Галіна Мікалаеўна выгадавала двое дзяцей, мае шасцёра ўнукаў і дванаццаць праўнукаў. У цёплы час года жыве ў Пузырах, а зімаваць едзе да дачкі Ірыны ў Вілейку.

— У выбарах прымаю ўдзел заўсёды, — зазначае Галіна Мікалаеўна. — Добра, што ёсць магчымасць прагаласаваць дома.