На Мядзельшчыне пачалося галасаванне

405

На гадзінніку 8 раніцы, а гэта значыць, што ўчасткі для галасавання распачалі сваю работу. У ліку першых на Сваткаўскі ўчастак № 21 завітала Ядвіга Цімафееўна Васілевіч з Пількаўшчыны. Яна прыехала на веласіпедзе.

На Мядзельшчыне пачалося галасаванне
Прагаласаваць з самай раніцы вырашыла і жыхарка Брусоў Таіса Крэмза.

На Мядзельшчыне пачалося галасаванне
Для жыхароў аграгарадка ў гэты дзень запланавана багатая культурная праграма: выставы работ народных умельцаў, карцін з фондаў музея “Вясковыя пейзажы”, кніжная выстава, медыцынская прафілактычная акцыя, а таксама некалькі канцэртаў, гульнявых праграм. А на вечар запланаваны танцы пад музыку ў стылі рэтра. Усё па даўняй, яшчэ савецкай, традыцыі: дзень выбараў — гэта свята.
Усяго ж у раёне працуюць 24 участкі для галасавання. Пазнаёміцца з праграмай мерапрыемстваў можна тут.