Меркаванне назіральнікаў: выбары праходзяць у добразычлівай абстаноўцы

286

НА Старагабскім участку для галасавання за выбарамі ад Камуністычнай партыі Беларусі назірае Уладзімір Серадзінскі.

— Большасць унесеных у спісы ўжо прагаласавала, — кажа. — Галасаванне праходзіць у спакойнай добразычлівай абстаноўцы. Ніякіх парушэнняў не зафіксавана.

Гэта пацвярджаюць і іншыя назіральнікі: Святлана Хацяновіч (ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”) і Галіна Баслык (ад грамадзян шляхам збору подпісаў).

Камісія ў Старых Габах вопытная, зазначае яе старшыня Ірына Грышкевіч. Сапраўды, усе члены камісіі ёсць адпаведны вопыт працы. Сама Ірына Францаўна жыве ў Габах з 1979 года. Ва ўчастковай камісіі ўпершыню працавала ў 1980-м — тады праводзіліся выбары ў мясцовыя Саветы народных дэпутатаў. А на першых прэзідэнцкіх выбарах у 1994-м была ўжо сакратаром.

Меркаванне назіральнікаў: выбары праходзяць у добразычлівай абстаноўцы

 

Добры настрой выбаршчыкам ствараюць канцэрт (проста на ганку) і выставы ў фае.