Якія прыёмы грамадзян і “прамыя тэлефонныя лініі” пройдуць у бліжэйшыя дні

307

24 ВЕРАСНЯ з 12 да 13 гадзін у філіяле ДЭУ № 66 РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр” выязны прыём грамадзян правядзе старшыня райвыканкама Анатолій Мар’янавіч ВАЙНІЛКА.

26 ВЕРАСНЯ з 9 да 12 гадзін “прамую тэлефонную лінію” па нумары 8-017 500-41-60 правядзе старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна ЯКУБІЦКАЯ.

26 ВЕРАСНЯ з 9 да 12 гадзін “прамую тэлефонную лінію” па нумары 55-6-65 правядзе намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Віктаравіч БРАЗОЎСКІ.

30 ВЕРАСНЯ з 12 да 14 гадзін у райвыканкаме (г. Мядзел, пл. Леніна, 1, малая зала) па пытаннях выканання прыродаахоўнага заканадаўства, аховы аб’ектаў жывёльнага і расліннага свету, зямель выязны прыём грамадзян і “прамую тэлефонную лінію” па нумары 55-6-65 правядзе начальнік абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Роберт Равільевіч ЗУБАІРАЎ. Пытанні і звароты таксама можна дасылаць на электронную пошту  myadel_ MRI@ gosinspekciya.gov.by.