Роздум ля брацкай магілы

250

Роздум ля брацкай магілы

Памяці А. І. Скрыпкі

Роздум ля брацкай магілыПрыпадае маці да пліты суровай,

А з душы ірвуцца трапяткія словы:

“Сонейка! Сыночак! Даражэнькі, мілы!

Не хапае слоў мне, не хапае сілы,

Я усю зямельку родную схадзіла…

Свіршчына. Узгорак. Брацкая магіла.

Свецяцца імёны мужных абаронцаў,

Шлях сюды матулі сумны і бясконцы.

Настасся ЛОБАЧ.

Вучаніца 10 класа Свірскай СШ.

Размова 

Прадзеду В. С. Герасімовічу

— Дзядуля, раскажы мне пра вайну.

— Мне так балюча гэта ўспамінаць…

— А я ж хацела папрасіць цябе

Мне пра дзяцінства трохі расказаць.

— Той лагер, дзе сабралі усіх нас,

Самотны самы ўспамін жыцця.

І сёння плач дзіцячы мне чуваць

З часоў вайны, нібыта з небыцця.

Як раны ў душы маёй баляць!

— Да помніка, дзядуля, пойдзем мы

Хвілінаю маўчання ўшанаваць

Тых, хто загінуў, не прыйшоў з вайны.

Цюльпаны, нібы полымя, гараць…

Лізавета РАБЯНОК.

Вучаніца 7 класа Свірскай СШ.