Каб другім пра цябе расказаць,
Усяго жыцця будзе мала,
Пра цябе, што прывыклі мы зваць
Словам цёплым, пяшчотным “мама”.
Пра цябе, хто жыццё нам дае,
Прачынаецца ўранку першай
І хто верыць, што дзеці яе
Варты шчасця і долі лепшай.
Пра цябе, хто, як зорка, гарыць
У бязмежным улонні Сусвету,
Хто нас вучыць кахаць і любіць.
Наша ўдзячнасць табе за гэта.
Немагчыма усё перадаць,
Тых пачуццяў у нас нямала
Да цябе, што прывыклі мы зваць
Словам цёплым, пяшчотным “мама”

***

Старыя фотаздымкі,
Уздымуць мой настрой.
Вось мама маладая
З сяброўкаю сваёй.
Прыветлівыя ўсмешкі
І вочы-аганькі.

Прыгожыя дзяўчаты-
Знайдзі яшчэ такіх!
Наперадзе сустрэчы,
Каханне-неспакой…
Люблю я ў вольны вечар
Альбом гартаць парой,
Дзе мама маладая,
Нібы сама вясна,
І што ў жыцці чакае,
Не ведае яна…

 

***

Мамы, мамачкі, матулі,
Колькі цёплых светлых слоў
Вам штодня мы адрасуем,
Вам — павага і любоў
За жыццё, што падарылі,
За цяпло пяшчотных рук.
Дабраце вы нас вучылі,
Што важней любых навук.
Вы вучылі нас любові,
Бліжняга заўжды любіць.
Вы для нас ўсяму аснова,
Нельга гэтага забыць.
Мамы, мамачкі, матулі,
Хай гучыць для вас заўжды
Гімн любові, шчасця, міру,
Хай цвітуць для вас сады
Ў вашых сэрцах, вашых думках,
У душы — заўжды вясна.
Зычым , любыя матулькі,
Сонца,света і дабра.

Божай ласкі вам жадаем,
Усміхайцеся часцей.
Мы вас любім, верым, знаем,
Што няма за вас мілей.

Даната Варабей г. Мядзел