Якія вынікі прынеслі маніторынгі райкама прафсаюза работнікаў АПК

94

У першым квартале Мядзельскі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу правёў 15 маніторынгаў па ажыццяўленні грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы і абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных праў і інтарэсаў членаў прафсаюза.

У выніку выдалі 6 рэкамендацый сельскагаспадарчым арганізацыям раёна, выявілі 15 парушэнняў (з іх на сённяшні дзень 11 ліквідаваны). Вярнулі незаконна ўтрыманых і невыплачаных грашовых сродкаў на суму больш за паўтары тысячы рублей. Далі 7 кансультацый па прававых пытаннях, паведаміла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Сівіцкая.