Як будслаўскія хлебаробы працуюць на веснавым палетку

767

АСНОЎНЫЯ намаганні вяскоўцаў зараз падпарадкаваны адной мэце —
своечасова і якасна правесці пасяўную кампанію. Праўда, надвор’е пакуль
ім не вельмі спрыяе. То марозік пацісне з раніцы, то поле пабялее
ад снегу. Але гэта асабліва не стрымлівае хлебаробаў ААТ «Будслаўскае». Яны імкнуцца спаўна выкарыстоўваць кожны працоўны дзень.

Як будслаўскія хлебаробы працуюць на веснавым палетку

Як будслаўскія хлебаробы працуюць на веснавым палетку

— Работы на веснавым палетку хоць адбаўляй. Нам патрэбна пасеяць 270 гектараў ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, — расказвае галоўны аграном таварыства Алена Мякенькая. — Акрамя гэтага — падкормка азімых, унясенне мінеральных і арганічных угнаенняў, узорванне і падрыхтоўка глебы. Словам, клопатаў хапае і нічога нельга адкласці на потым. Разумеюць гэта механізатары, таму і стараюцца працаваць з аддачай…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 4 красавіка

Фота Ігната Лубнеўскага.