У зладжаным рытме ідзе пасяўная ў таварыстве “Сваткі”

370

ЗЛАДЖАНЫ рытм вясенняй пасяўной адчуў днямі, калі завітаў на поле непадалёку ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі, дзе ў таварыстве “Сваткі” сеялі яравую пшаніцу. Тут жа, апрача хлебаробаў, знаходзілася і галоўны аграном гаспадаркі Тамара Мінчук. Многія ў нашым азёрным краі ведаюць Тамару Уладзіміраўну як вопытнага і таленавітага спецыяліста, майстра па атрыманні высокіх ураджаяў розных культур.

— У нашай спрадвечнай справе па вырошчванні збожжавых, — заўважае ў размове Тамара Мінчук, — вялікую ролю адыгрывае насенне. Ведаеце, зусім не выпадкова ў народзе кажуць: “Якое семя, такое і племя”. Зыходзячы з гэтага, традыцыйна імкнёмся мець справу толькі з суперэлітай ці элітай. На ўсю плошчу такога насення не накупішся, бо грошай, як і ўсюды, не хапае. Выхад знайшлі такі: купляем у гадавальніку ў Жодзіне дзве-тры тоны перспектыўнага насення другога года размнажэння. Гэтай колькасці хапае на восем-дзесяць гектараў. Засяваем, а ў жніво збіраем па сорак і больш цэнтнераў з гектара. Такім чынам на наступны год ужо маем насенне суперэліты, якога хапае на значную плошчу.

З далейшай гутаркі даведаўся, што раннімі збожжавымі ў таварыстве засяваюць 600 гектараў. Роўна палову гэтай плошчы займае ячмень, астатнюю — пшаніца, трыцікале, авёс і зернебабовыя. Плюс да гэтага і кукуруза, якой сёлета плануюць пасеяць 320 гектараў. Падабралі плошчу і пад сорга, з якога атрымліваецца неблагі сілас для кармлення грамадскага статка ў стойлавы перыяд…

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 17.04

У зладжаным рытме ідзе пасяўная ў таварыстве “Сваткі”

Павел ЖУКАЎ. Фота аўтара.