ЛЕТНІЯ надоі малака ад каровы атрымліваюць у кастрычніку жывёлаводы Нацыянальнага парку “Нарачанскі” і таварыства “Нарачанская Ніва 2004” — адпаведна 19,5 і 18 кілаграмаў. Прытым забяспечана прыбаўка ў параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года.
Па другой гаспадарцы яна складае 3,6 кілаграма. Больш за калектыў фермы “Швакшты” ніхто ў раёне не плюсуе. Крыху меншыя за пуд надоі малака ад каровы ў таварыстве “Сваткі”.
Радуе тое, што ўся прадукцыя з гэтых гаспадарак паступае на прыёмны пункт класам “экстра”.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц