У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота)

485

У раённым Цэнтры культуры 19 лістапада адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Шчыра павіншаваў усіх са святам і ўручыў узнагароды старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка.

Узнагароды прымалі як работнікі таварыства «Мядзельскае аграпрамэнерга», раённай ветстанцыі, так і ветэраны працы.

Дарэчы, «Мядзельскае аграпрамэнерга» прызнана пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый у 2-й групе сельгасарганізацый за дасягненне высокіх паказчыкаў пры правядзенні вясенне-палявых работ у 2021 годзе.

Гучалі для перадавікоў і ветэранаў музычныя падарункі ад Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў.

Прызначаюцца Ганаровыя граматы РВК і падзякі старшыні райвыканкама таксама  працаўнікам ААТ «Мядзелаграсэрвіс».

У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота) У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота) У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота) У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота) У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота) У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота)У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота)У Мядзеле ўшанавалі работнікаў сельскай гаспадаркі і ветэранаў працы (фота)