АДНЫМ з лідараў у спаборніцтве сярод аператараў машыннага даення па выніках работы за IV квартал мінулага года з’яўляецца Аксана Швайкоўская з фермы “Новікі” ААТ “Сваткі”.
Сярэдні надой ад каровы па групе Аксаны Пятроўны за тры не самыя спрыяльныя для забеспячэння высокай прадукцыйнасці рагуль месяцы склаў 1543 кілаграмы. І за год у яе важкі вытворчы поспех — 6791 кілаграм малака ад каровы. Гэта на 654 кілаграмы больш, чым у папярэднім годзе.
Даведзенае асабістае заданне Аксана Швайкоўская выканала на 110,2%.