На Княгінінскім вытворчым участку поўным ходам прымаюць збожжа новага ўраджаю

131

На Княгінінскім вытворчым участку поўным ходам прымаюць збожжа новага ўраджаюНА Княгінінскім вытворчым участку Вілейскага ККЗ у гэтыя дні поўным ходам прымаюць збожжа новага ўраджаю. Па аб’ектыўных прычынах гэты працэс пачаўся крыху пазней. Але нават у дажджлівае надвор’е не спыняецца рух гружаных машын у напрамку Княгініна. Падрыхтаваліся на ўчастку да новага сезону як след: задзейнічаны дзве сушылкі, падабраны надзейныя кадры. І справа цяпер за хлебаробамі, якія, у сваю чаргу, чакаюць міласці ад неба, каб сабраць усё да зярнятка.— З гаспадарак Мядзельшчыны збожжа пачало паступаць 27 ліпеня, — расказаў начальнік участка Э. Б. Радзевіч. — Прынялі найперш партыю ячменю з таварыства “Свір-Агра”, а таксама жыта ад будслаўцаў і з АСП “Вузлянка”. Усяго ж раён павінен паставіць на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў у залік дзярж¬заказу 5 тысяч тон харчовага жыта і тысячу тон ячменю. Думаю, з гэтай задачай хлебаробы справяцца. І мы, канечне, не падвядзём.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: забяспечваюць дапрацоўку збожжа машыністы сушыльных установак І. А. Антановіч і В. А. Гурскі.

Фота Ігната Лубнеўскага.