Пашана вам, гаспадары зямлі!

227

Пашана вам, гаспадары зямлі!У мінулую пятніцу ў памяшканні  актавай залы  райвыканкама сабраліся лепшыя прад­стаў­нікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці азёрнага краю. Каб па традыцыі падвесці вынікі напружанай працы, адзначыць тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у агульную скарбонку.

Адразу надало настрою гасцям  фае з узорамі сельскагаспадарчай прадукцыі, атрыбутыкай  вясковага быту. І хваля станоўчых эмоцый мела затым працяг у паўнюткай зале. Прагучалі знаёмыя пазыўныя, дыктар чытае верш аб Беларусі. На сцэне паказваецца харэаграфічная замалёўка “Беларусь мая сінявокая”. Вядучыя Аляксандр Цыгельнікаў і Галіна Красоўская распачынаюць праграму ўрачыстасці. На сцэну запрашаецца тагачасны старшыня райвыканкама А. І. Да­ніленка. Ён шчыра павіншаваў прысутных з іх прафесійным святам, адзначыўшы важнасць дадзенага мерапрыемства.Пашана вам, гаспадары зямлі!

— Вы забяспечваеце на той тэрыторыі, дзе знаходзіцеся, харчовую бяспеку рэгіёну і ў цэлым краіны, — сказаў Аляксандр Іванавіч. — І для гэтага ёсць усе ўмовы, у тым ліку і дзяржаўная падтрымка. Сёння аграпрамысловы  комплекс раёна мае магутную, энерганасычаную тэхніку, кваліфікаваныя кадры. Мы павялічылі сёлета вал збожжа і паспяхова выканалі дзяржаўны заказ, здолелі апошнім часам падцягнуцца па ўмацаванні сушыльных гаспадарак. Вядзецца мадэрнізацыя і рэканструкцыя ферм, адбыліся станоўчыя змены на перапрацоўчых прадпрыемст­вах. Як заўсёды, уносяць важкі ўклад у вырашэнне пастаўленых задач  кі­раўнікі гаспадарак, спе­цыя­лісты ўпраўлення  райсельгасхарчу. Але рынак патрабуе высока­эфектыўнай работы на зямлі, чаго нельга, на жаль, сказаць пра шэраг нашых гаспадарак. Становішча неабходна карэнным чынам мяняць, каб надзейна займець на рынку сваю нішу.

Плённа папрацавалі і старшыні мясцовых Саветаў. У прыватнас­ці, па арганізацыі ўборкі на прысядзіб­ных участках вяскоўцаў, вырашэнні іншых надзённых пытанняў.

І вось распачаўся прыемны працэс узнагароджання. У раённым  спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў на сяўбе збожжавых і зернебабовых культур пераможцамі прызнаны акцыянерныя таварыствы “Сваткі” (дырэктар
М. В. Варабей) і “Міжазёрны край” (дырэктар К. Б. Гапановіч) з уручэннем Ганаровай граматы і грашовай прэміі. Дарэчы, гэты дзень для Казіміра Браніслававіча стаў адметным яшчэ і тым, што якраз споўнілася 35 год, як знаходзіцца ён на кіруючай пасадзе.

— А гэта шмат чаго варта, — сказаў А. І. Даніленка. — Казімір Бра­ніслававіч — чалавек, які мае ўласную пазіцыю, душой хваПашана вам, гаспадары зямлі!рэе за справу.

На нарыхтоўцы кармоў першае месца прысуджана адасобленаму структурнаму падраздзяленню “Вузлянка” гандлёвага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскі Камароўскі рынак” (упраўляючы П. М. Жарыкаў), другое —  акцыянернаму таварыству “Між­азёрны край” і трэцяе — ААТ “Свір-Агра” (дырэктар Г. Б. Юхно).

Затым былі падведзены вынікі працы хлебаробаў Мядзельшчыны. Лепшым на жніве-2012 прызнаны  калектыў таварыства “Між­азёр­-
ны край”. Другое месца ў раённым спаборніцтве заняло ААТ “Сваткі”, трэцяе — ААТ “Свір-Агра”.

Актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі прыняла і моладзь. У гэты дзень атрымалі  ўзнагароды юныя ўдзельнікі жніва Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі, Свірскай сярэдняй школы, навучальна-педагагічных комплексаў дзіцячы сад-сярэдняя школа з Крывічоў, Старых Габ і Пузыроў, а таксама Княгінінскай сярэдняй школы.

На сцэну запрашаецца старшыня раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўка. Падзячнымі ліс­тамі і каштоўнымі падарункамі старшыні райвыканкама ўзнагароджваюцца камбайнеры-тысячнікі: сямейныя экіпажы птушкафабрыкі “Новая зара” ў складзе Юрыя Аляксеевіча і Валянціна Юр’евіча Галдыцкіх, Аляксандра Мікалаевіча і Таццяны Казіміраўны Калбун, камбайнеры гэтай жа гаспадаркі Віктар Уладзіміравіч Федуковіч і Азамат Вячаслававіч Бандаронак, Анатоль Юр’евіч Сяліла і Аляксей Дзмітрыевіч Мікуліч, сямейныя экіпажы ААТ “Пруднікі-Агра” Валерый Іосіфавіч і Руслан Валер’евіч Рудніковічы, Мікалай Ка­зіміравіч і Іван Мікалаевіч Маркевічы з ААТ “Міжазёрны край”, Валерый Іванавіч і Максім Ва­лер’евіч Дрозд з ААТ “Сваткі”, экіпаж ААТ “Свір-Агра” ў скла­дзе Генадзя Мікалаевіча Лобача і Аляксея Генадзьевіча Самко і ААТ “Сват­кі” — Ула­дзімір Мікалаевіч Швай­коўскі і Юрый Баляслававіч Белы.

За добрасумленную працу шэраг работнікаў АПК узнагароджаны па­дзякамі старшыні райвыканкама. Сярод іх упраўляючая фермы “Но­вікі” Л. А. Швайкоўская, даярка В. А. Густамясава, даглядчыца М. А. Даражынская і галоўны заатэхПашана вам, гаспадары зямлі!нік Я. І. Роўда (ААТ “Сваткі”), аператар па адкорму свіней СК “Брусы” Г. І. Кісель, ветурачы ДУ “Мя­дзель­ская раённая ветэрынарная станцыя” Г. А. Кундра і  Н. В. Алексіна, вет­урач Мядзельскай участковай вет­лячэб­ніцы А. У. Лашук, намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу У. А. Дыдко,  галоўны ветурач ААТ “Між­азёрны край” В. М. Рагоўская, аператар па штучным асемяненні жывёлы ТАА “Нарацкая ніва-2004” П. Б. Ермаковіч, начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці Я. П. Рабікава і галоўны бухгалтар Я. М. Гушча (упраўленне райсельгасхарчу), старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК М. А. Юркевіч, галоўныя эканамісты ААТ “Зані” Ю. І. Нялепка і АСП “Вузлянка” М. Л. Рогач, галоўны механік ААТ “Мядзельскае агра­прамэнерга” І. М. Карабейнік, галоўны інжынер ПСГ “Дзягілі” В. Д. Жыхар, галоўныя бухгалтары ААТ “Між­азёрны край” В. К. Гапановіч і ААТ “Мядзельскае аграпрамэнерга” Л. У. Цыркулеўская, галоўны аграном ААТ “Сваткі” Т. У. Мінчук, галоўны аграном ААТ “Міжазёрны край” Б. І. Урбановіч, галоўны вет­урач ААТ “Будслаўскае” А. А. Кянько, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Нарацкага філіяла “Маладзечанскі малочны камбінат” Т. Б. Бакула, інжынер кант­рольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі філіяла В. В. Харэвіч, вадзіцель гэтага прад­прыемства А. У. Шус­ціцкі, намеснікі дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Пруд­нікі-Агра” М. А. Бабкевіч і ААТ “Міжазёрны край” П. К. Курачка.

Вялікі шэраг работнікаў быў ад­значаны па выніках спаборніцтва на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур. Узнагароджанне правёў начальнік упраў­лення  райсельгасхарчу В. І. Бахонка. Пераможцам хлебаробскага саперніцтва сярод уборачных агрэгатаў стаў дуэт з птушкафабрыкі “Новая зара” ў складзе А. Ю. Сялілы і А. Д. Мікуліча. Другое месца заняў сямейны экіпаж Калбуноў з гэтага ж прадпрыемства і трэцяе — хлебаробы з ААТ “Сват­кі” У. М. Швайкоўскі і Ю. Б. Бе­лы. Сярод вадзіцеляў, Пашана вам, гаспадары зямлі!якія былі заняты на адвозцы збожжа ад камбайнаў, пераможцамі прызнаны: у 1-ай групе аўтатранспартных сродкаў Ч. М. Рагоўскі з АСП “Вузлянка”, па 2-ой групе — В. Ф. Бандаронак з птушкафабрыкі “Новая зара”. Сярод звенняў па дапрацоўцы і сушцы збожжа першае месца прысуджана звяну п/ф “Новая зара” на чале са старшым машыністам І. В. Бажэлкам, другое — звяну ААТ “Сват­кі” (старшы машыніст В. М. Ганчароў), і трэцяе — звяну ААТ “Свір-Агра” (старшы машыніст В. В. Блашкевіч).

За поспехі ў працы і асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадар­кі раёна Ганаровай граматай быў узнагароджаны  камбайнер ААТ “Будслаўскае” Ю. І. Казакевіч.

Сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў пераможцамі прызнаны І. І. Грумбянін (ААТ “Свір-Агра”), а сярод вадзіцеляў і меха­нізатараў, якія перавозілі кармы — А. А. Сялюн з ААТ “Занарацкі” і Л. Б. Роўда з АСП “Вузлянка”. На трамбоўцы сянажнай і сіласнай ма­сы вызначыўся механізатар ААТ “Свір-Агра” І. Ф. Стральцоў.

Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Т. У. Хацяновіч уручыла ўзнагароду камбайнеру ўборачнага агрэгата ААТ “Мядзелаграсэрвіс” А. П. Карчэў­скаму, які стаў пераможцам у спаборніцтве мала­дзёжных экіпажаў. Сярод маладых вадзіцеляў лепшымі на адвозцы збожжа прызнаны А. К. Усовіч (СК “Брусы) і М. В. Васілевіч (ААТ “Мя­дзельскае аграпрамэнерга”).

Пашана вам, гаспадары зямлі!Па традыцыі ўрачыстасць завяршылася  канцэртнай праграмай калектываў мастацкай самадзейнасці. На сцэне выступілі ансамблі і салісты з Магілёва, Лунінца і Гродна. І пакінулі ў прысутных самае добрае ўражанне.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: Дэлегацыя перадавога калектыву ААТ “Сваткі” на свяце;  А. І. Даніленка ўручае ўзнагароду ўпраўляючаму АСП “Вузлянка” П. М. Жарыкаву;  Старшыня раённага Савета дэпутатаў А. А. Бароўка дзякуе за працу намесніку дырэктара ААТ “Міжазёрны край” П. К. Курачку; Сямейны экіпаж Рудніковічаў з ААТ “Пруднікі-Агра”;  Момант канцэртнай праграмы ;  На сцэне юныя ўдзельнікі жніва.

Фота Таццяны Несцярэнкі.