Нарыхтоўка кармоў — стаўка на сянаж

154

63АГРАНОМА ААТ «Сваткі» В. М. Ганчарова сустрэлі ля фермы «Сваткі». Тут пачалі закладваць чарговую траншэю сенажу.
— Як ідуць справы з нарыхтоўкай кармоў? — цікаўлюся ў Віталія Мікалаевіча.
— У цэлым нядрэнна. Праўда, з пачаткам крыху запазніліся, але прынятыя меры дазволілі павысіць тэмпы работы на сенажаці. Заклалі траншэю на 1432 тоны ля фермы «Новікі». 573 тоны сянажнай масы забуртавалі ва ўрочышчы «Чарная», а сёння распачалі запаўняць і траншэю ў Сватках. Больш паўтары тысячы тон мяркуем тут закласці. Думаю, зробім гэта ў сціслыя тэрміны, бо сянажная маса, самі бачыце, паступае бесперапынна, — адказвае аграном.
Сапраўды, адзін за адным прыбывалі трактары з прычэпамі, запоўненымі здробленай і правяленай травой. Хуценька разгрузіўшы іх, механізатары зноў бралі кірунак на сенажаць.
— На адвозцы масы штодзень за¬дзейнічаны 3-4 аўтамабілі «МАЗ», а таксама 4-5 трактароў, — тлумачыць Віталій Мікалаевіч. — Людзі стараюцца не дапускаць прастояў тэхнікі. З першага дня на адвозцы сянажнай масы завіхаецца Мікалай Мікалаевіч Субач, за якім замацаваны трактар «МТЗ-3022» з прычэпам «ПМФ-18». Руплівы механізатар што¬дзень імкнецца перавыканаць заданне.
72— Колькі тон масы перавозіце за дзень? — пытаюся ў М. М. Субача.
— Усё залежыць ад вільготнасці і адлегласці. Рэйсаў 8-10 раблю, — чую ў адказ.
— Кожны прычэп абавязкова ўзважваецца, — працягвае размову аграном. — Добра працуюць таксама на адвозцы механізатары Юрый Леанідавіч Стрэж, Віктар Тадэвушавіч Глінскі, Дзмітрый Іванавіч Юнцэвіч, Пётр Якаўлевіч Рацэеў.
— Асноўную стаўку робім пакуль на нарыхтоўку сенажу. Таму сена назапашана ўсяго 10 тон. Але гэта пытанне не здымаецца з парадку дня, — дадае Віталій Мікалаевіч. — Як толькі ўсталюецца надвор’е, усе сілы накіруем на сена. Падрыхтаваны прэс-падборшчыкі, граблі.
— Хто з механізатараў працуе найбольш вынікова на касьбе траў і падборы валкоў ? — цікаўлюся ў В. М. Ган-
чарова.
— Усе стараюцца. Выдзеліць каго-небудзь асобна нават і немагчыма. Сяргей Пятровіч Звяруга, у яго «Фэндт» з касілкай «КПР-9», заўсёды перавыконвае заданні. У пачатку года працаваць да нас уладкаваўся Аляксандр Мікалаевіч Кашурэнка. У час пасяўной яму даручылі культываваць глебу. Заўваг не было. А зараз ён з раніцы да вечара завіхаецца на сенажаці. І трактар у яго далёка не новы, і ротарная касілка служыць не першы сезон. Але прастояў няма. Вось і зараз працуе ва ўрочышчы «Замашша». Дарэчы, там шмат сканцэнтравана тэхнікі: і касілкі, і падборшчыкі, — адказвае ён. — Працоўны дзень распачынаем у сем гадзін раніцы, заканчваем у 21. Прама на поле дастаўляем гарачае харчаванне. Нараканняў на якасць ежы ад механізатараў не паступала.
Варта назваць яшчэ некалькі механізатараў, ад старання якіх таксама залежыць якасць закладзенага корму. На трамбоўцы сянажнай масы працуюць Аляксандр Пятровіч Звяруга, за якім замацаваны «Амкадор», і Сяргей Канстанцінавіч Звяруга, ён кіруе трактарам «К-700». А ў начны час на траншэі гаспадарыць на «Амкадоры» Валерый Іванавіч Роўда. Агульнымі намаганнямі сваткаўцы назапасілі на ўмоўную галаву жывёлы 4,2 цэнтнера кармавых адзінак травяністых кармоў.82
Зазірнулі мы і ў сталовую. Повар Зоя Францаўна Купрэвіч і яе юная памочніца Ганна Баўтруковіч рыхтавалі абеды для адпраўкі на поле механізатарам. Зоя Францаўна на гэтай пасадзе другі год. Як сама прызналася, з дзяцінства любіла кухарыць, але так здарылася, што давялося працаваць па іншай спецыяльнасці. А вось зараз другі год запар яе запрашаюць рыхтаваць ежу хлебаробам. Стараецца жанчына, каб стравы былі разнастайныя і смачныя.
— Мяса, бульбу нам дастаўляюць з гаспадаркі. А вось хлеб, макарону, іншыя прадукты бяром у магазіне, — патлумачыла З. Ф. Купрэвіч.
Ганна Баўтруковіч на кухні працуе першы год. Яна навучэнка другога курса Ільянскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Будучы ветэрынарны фельчар. Зараз канікулы. Вось і вырашыла дзяўчына дапамагчы роднай гаспадарцы і рубель зарабіць. Ён для студэнта ніколі не бывае лішнім.
Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.