Малако пачынаецца з сенажаці: як працуюць на нарыхтоўцы кармоў у СГФ “Дзягілі” (фота)

558

ПА-САПРАЎДНАМУ абудзіліся гэтымі чэрвеньскімі дзянёчкамі сенажаці сель­скагаспадарчага філіяла “Дзягілі” Мінскага маторнага завода… Тэхнічную частку назапашвання кармоў забяспечвае галоўны інжынер Мікалай Папко. Пры неабходнасці ў майстэрні такарныя работы кваліфікавана выконвае ўмелы Аляксандр Чаўлытка, зварачныя — Аляксандр Шапель. У якасці каардынатара ўсіх работ на лугах выступае галоўны аграном Лена Піліпюк.

— Перш, чым прыступіць да ўборкі траў, — падзяліўся дырэктар гаспадаркі Аляксандр Варашкевіч, — распрацавалі канкрэтны план дзеянняў свайго механізаванага атрада з улікам лагістыкі і ўраджайнасці сенажаці. Гэта спрыяе максімальна эфектыўнаму выкарыстанню тэхнікі, ды і неапраўданых яе прастояў пазбягаем. А па-другое, што не менш важна, нарыхтоўваем якасны сянаж, што дазволіць з пачаткам зімоўкі атрымліваць важкія, амаль як і ўлетку, надоі. Практыка яскрава пераконвае: галоўнае на сенажаці не вялікая колькасць кармоў, хаця і гэта істотна, а найперш — строгае выкананне тэхналагічных патрабаванняў. Вытрымліваюцца яны — значыць, будзе ў сенажы і належная пажыўнасць, і вітаміны. Увогуле сёлета мяркуем нарыхтаваць на ўмоўную галаву жывёлы ў межах трыццаці-трыццаці пяці цэнтнераў кармавых адзінак якасных травяністых кармоў. Зараз мы яшчэ ў пачатку вырашэння гэтай адказнай задачы.

Малако пачынаецца з сенажаці: як працуюць на нарыхтоўцы кармоў у СГФ “Дзягілі” (фота) Малако пачынаецца з сенажаці: як працуюць на нарыхтоўцы кармоў у СГФ “Дзягілі” (фота) Малако пачынаецца з сенажаці: як працуюць на нарыхтоўцы кармоў у СГФ “Дзягілі” (фота)

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары «Нарачанскай зары» за 13.06

Павел ЖУКАЎ. Фота аўтара.