Ладзяцца справы ў жывёлаводаў АСП “Вузлянка”

95

НЯКЕПСКА распачынаюць першы асенні месяц жывёлаводы адасобленага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Вузлянка”. Надой ад каровы
гэтымі днямі крыху не дацягвае да пуда — 15,66 кг, што на 2,14 кг перавышае аналагічны паказчык мінулага верасня. Значная прыбаўка дазваляе гаспадарцы прадаваць штодзень больш на 1,3 т малака, якое адпраўляюць з комплексу “Пузыры” сортам “экстра”.

Па меркаванні галоўнага заатэхніка Ларысы Ганчаровай, у гэтым вытворчым поспеху вялікая заслуга дбайных аператараў машыннага даення Вольгі Гарошкі, Наталлі Рачыцкай, Ганны Ермаковіч і Святланы Дзяконскай.

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц