Ліпеньская РАПСодыя: азімы рапс убіраюць у “Прудніках-Агра”

255

Першымі на Мядзельшчыне за ўборку азімага рапсу ўзяліся ў “Прудніках-Агра”. Да работ прыступілі на пазамінулым тыдні.

— Рапсам у нас занята 150 гектараў, — расказвае кіраўнік гаспадаркі Наталля Лётка. — Убралі каля 80-ці (па стане на раніцу 16 ліпеня. — Аўт). Пакуль гэтым відам работ займаецца малады механізатар Артур Грузд. Але літаральна сёння-заўтра яму на дапамогу выйдуць на камбайнах Яўген Курыловіч і Ігар Грыгаровіч.

Артура Грузда знайшлі каля вёскі Зарэчнае. Насустрач па полі ішоў новы GS-12 А1.

— Артуру 23 гады, — заўважае Наталля Аляксандраўна, — але нягледзячы на ўзрост, даверылі хлопцу магутную тэхніку. Давер апраўдаў у мінулыя два гады на ўборачнай. Адказны і сур’ёзны хлопец.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 17 ліпеня

Іна ЯРЧАК, фота аўтара.