Такі малюнак назіраецца зараз у “Мядзелаграсэрвісе”, дзе надой ад каровы ў параўнанне з адпаведным перыядам мінулага года ўзляцеў з 3,9 да 8,1 літра. Гэта станоўчы момант.
Ёсць і адмоўны: малако гаспадарка прадае першым сортам, на чым губляе значныя грошы. Так што таварыству яшчэ ёсць над чым працаваць. У сэнсе павышэння як якасці малака, так і прадукцыйнасці статка, бо сярэдні надой ад каровы па раёне цяпер перавышае 10 літраў.
Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц