Каб прырасці з малаком

135

Днямі ў вялікай зале райвыканкама прайшла вучоба кадраў жывёлагадоўлі АПК Мядзельшчыны. Былі запрошаны кіраўнікі гаспадарак раёна, спецыялісты. У рабоце гэтага своеасаблівага семінара прыняў удзел старшыня райвыканкама І. І. Шацько, начальнік упраўлення райсельгасхарчу  В. І. Бахонка. А выступіў перад прысутнымі па гэтай важнай тэме з грунтоўнымі тлумачэннямі і парадамі кансультант СП “Унібокс” ААТ  А. М. Лапатко. Па заканчэнні мерапрыемства папрасіў адказаць яго на шэраг пытанняў.

— Аляксандр Міхайлавіч, нагадайце асноўную тэму семінара?

— Найперш былі разгледжаны пытанні, якія тычыліся арганізацыі кармлення дойнага статка і вырошчвання маладняку.

— І наколькі актуальна такая вучоба для кадраў жывёлаводаў аграпрамысловага комплексу Мя­дзельшчыны?

— Актуальнасць бясспрэчная. Справа ў тым, што зараз будуюцца сучасныя комплексы, фермы з прамысловым утрыманнем жывёлы. Актыўна ідзе такі працэс і ў Мя­дзель­скім раёне. Тэхналогія гэта іс­тотна адрозніваецца ад традыцыйнай, прывязной сістэмы. І трэба не толькі навучыцца працаваць па-новаму, але і кантраляваць потым як след дадзены працэс. А ўпушчэнняў існуе даволі шмат. У прыгатаванні якасных кармавых сумесей, напрыклад. Набыты раней спецыялістамі (яшчэ ў савецкі перыяд) вопыт тут не спрацоўвае. Бо шмат чаго змянілася за гэты час у кармленні, упраўленні кармавымі сталамі. Трэба мяняць падыходы і ў вырошчванні цялят. Неабходна пазбягаць у рацыёне вадкіх кармоў, а рабіць большы акцэнт менавіта на канцэнтратна-сухі від кармлення. Каб фарміраваць, тым самым, у далейшым з іх высокапрадуктыўных кароў і дасягаць дастойных паказчыкаў у вытворчасці малака.

— Наколькі, на вашу думку, гатовы спецыялісты АПК Мядзельшчыны, асабліва з вялікім стажам работы, паламаць існуючыя стэ­рэатыпы?

— Зрабіць гэта асобным няпроста. Але, мяркуючы па шматлікіх і разнастайных пытаннях, якія паступілі з залы (некаторыя задавалі па некалькі), пэўная зацікаўленасць прысутнічае. Як і жаданне атрымаць новыя веды. Вядома ж, іх потым трэба належным чынам  выкарыстаць на практыцы. На што павінны быць накіраваны ўсе намаганні. Калі сённяшнія патрабаванні пачнуць рэалі­зоўваць у вашых гаспадарках хаця б на 10-15 працэнтаў, дык і з малаком прырастуць адпаведна.

Гутарыў  Аляксандр БЫКАЎ.