І сын у памочніках

143

d180d183d0b4d0bdd196d0bad0bed0b2d196d1872Паспяховым выдалася сёлетняе  жніво для камбайнера ААТ «Пруднікі-Агра» В. І. Рудніковіча. Да гэтага часу заняты быў у асноўным на ўборцы жыта, і намалот атрымліваў нядрэнны. Выйшаў ў лідэры сярод пяці экіпажаў гаспадаркі і па стану на раніцу 16 жніўня меў на сваім рахунку  811 тон збожжа.

— Можа і ў слаўную кагорту «тысячнікаў» атрымаецца ўступіць? — пытаюся ў хлебароба.

— А чаму б і не! — бадзёра адказвае Валерый Іосіфавіч. — Убіраць яшчэ ёсць што. Ды і «GS-12» машына новая, прадукцыйная. Хаця, як і любая тэхніка, патрабуе ўвагі. Да мяне на ім летась два экіпажы змяніліся, так што, давялося ўважліва рыхтаваць машыну да чарговага жніва. Яна цяпер не падводзіць. І ўмовы працы нядрэнныя. У спякоту ў кабіне было камфортна, пакуль не вылезеш, не даведаешся, якое там надвор’е. Другі сезон  побач са мной працуе сын Руслан. Ён старанна абслугоўвае камбайн, а я  ўжо кручу штурвал. Галоўнае, не дапускаць прастояў. Асабліва важна гэта цяпер, калі задажджыла і трэба максімальна эфектыўна выкарыстоўваць кожную пагодліваю гадзіну, каб не дапусціць страт ураджаю.

Пажадалі на развітанне плёну ў працы  гэтаму сямейнаму экіпажу і паболей сонечных дзён на фінішы жніва!

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: сямейны экіпаж Рудніковічаў ААТ «Пруднікі-Агра».

Фота Аляксандра Высоцкага.