І стараннямі дэбютанта

130

І стараннямі дэбютантаУ ААТ “Мядзелаграсэрвіс” шчыруюць сёлета на хлебнай ніве два звяны, у складзе якіх 7 камбайнаў. Адно з іх напачатку тыдня ўбірала ячмень у Лук’янавічах, а другое — авёс ля вёскі Юшкавічы. Менавіта ў апошнім працуе на “КЗС-1218″ дэбютант жніва С. У. Крывенькі.

— Сяргей проста малайчына, — заўважае ў размове ўпраўляючая таварыства М. А. Сіўчак. — Нягледзячы, што пакуль не стае хлебаробскага вопыту, стараецца не адставаць па намалоце ад старэйшых таварышаў. І гэта яму ўдаецца. На вясенняй пасяўной таксама папрацаваў нямала: на трактары “Беларус-3022” сеяў збожжавыя, кукурузу, рапс. Дарэчы, і зараз, калі на нейкі час перапыняе ход уборкі дажджлівае надвор’е, не сядзіць без справы — узорвае глебу пад азімыя. Вось такіх бы нам паболей!Па стану на раніцу 12 жніўня збожжавыя ў таварыстве былі ўбраны на 60 працэнтах плошчаў. І ў гэтым паказчыку ёсць важкая доля маладога хлебароба С. У. Крывенькага.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымку: дэбютант жніва-2013 С. У. Крывенькі.

Фота Аляксандра Высоцкага.