Эфектыўна на ўборцы кукурузы працуюць механізаваныя звенні таварыства «Будслаўскае»

423

ГЭТЫМІ дзянькамі ў гаспадарках раёна актыўна ўбіраюць кукурузу на сілас і тым самым папаўняюць запасы кармоў для грамадскага статка на зімоўку.

Эфектыўна ў гэтай справе працуюць сёлета механізаваныя звенні таварыства «Будслаўскае». Дастаткова сказаць, што тут на ўмоўную галаву жывёлы ўжо назапашана 32,1 цэнтнера кармавых адзінак, што на 6,4 цэнтнера перавышае ўзровень мінулага года.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц