Дзе найбольшая ўра­джайнасць кукурузы

450

МНОГІЯ гаспадаркі практычна завяршылі ўборку кукурузы на сілас і зялёны корм. У гэтым шэрагу таварыствы “Сваткі” і “Мя­дзельскае аграпрамэнерга”, СГФ “Дзягілі” і АСП “Вузлянка”, Нацпарк “Нарачанскі”.

Найбольш парадавала ўра­джайнасцю “каралева палёў” у Сватках (372 цэнтнеры зялёнай масы з гектара) і ў Пузырах (349). Вялікія плошчы кукурузы яшчэ неабходна ўбраць у таварыстве “Занарачанскі”, “Слабадская зара”, “Пруднікі-Агра”, “Будслаўскае”, “Мядзелаграсэрвіс”…