Другі хлеб свіран

168

Другі хлеб свіранСЁЛЕТА ў ААТ “Свір-Агра” пасадзілі 75 гектараў бульбы. Пры гэтым, у дадатак да такіх сартоў як “журавінка», “брыз”, «крыніца», “Адысей” завезлі суперэліту: “уладар” і “скарб” — у рамках планамернай работы па сортаабнаўленні.

— Ураджайнасць на бульбяным палетку у цэлым нядрэнная, — расказвае дырэктар таварыства Г. Б. Юхно. — У брыгадзе №1, дзе брыгадзірам Ядвіга Іванаўна Тарасевіч, “брыз” дае 240 цэнтнераў з гектара. Дарэчы, трэці сезон убіраем клубні з дапамогай камбайна, на якім паспяхова ўпраўляецца механізатар Віктар Шушко. Да ўборкі другога хлеба прыцягваюцца і работнікі канторы. Шчыруюць увесь светлавы дзень, каб было меней ручной працы. Насенную фракцыю закладваем у сховішча, астатняе — рэалізуем. У прыватнасці, шчыльна працуем з арганізацыямі “Полацк-гандаль”, “Базіс-Наваполацк”. Маем і іншыя крыніцы збыту. А ўвогуле, будзем пастаўляць таму, хто пажадае ўзяць! Хацелася б, каб у гэтым пераліку аказаліся і нашы здраўніцы…

Другі хлеб свіранЯк заўважыў Г. Б. Юхно, на ўборцы новых сартоў вырашана задзейнічаць вучняў Свірскай і Камароўскай школ. Гэта робіцца дзеля таго, каб менш абіваліся клубні, бо яны пойдуць на насенне. Дарэчы, ураджайнасць на тых участках дасягае 300 цэнтнераў з гектара. На сартоўцы клубняў у таварыстве занята брыгада столінцаў, гэты працэс арганізаваны з 8 да 20 гадзін. Далі заяўку і ў цэнтр занятасці, бо турбуемся, каб укласціся ў тэрміны. Прыходзяць шчыраваць у барознах і мясцовыя жыхары. А разлік, як заўсёды, натураплатай.

— Праўда, у нас яшчэ не хапае машын для поўнага забеспячэння сучаснай тэхналогіі ў бульбаводстве, — тлумачыць далей Генадзь Бярнардавіч. — У гэтым накірунку актыўна працуем. Так, будуем у Лушчыках новае бульбасховішча. Яно будзе аснашчана комплексам тэхнікі для складской лагістыкі: транспарцёры, загрузчыкі, скутэр-падборшчыкі. З-за фінансавых праблем работы на гэтым аб’екце затармазіліся, але, як заўсёды, спадзяёмся на лепшае.

Пасля размовы з дырэктарам наведаліся ў брыгаду №2, якую ўзначальвае шматвопытны К. Т. Худы. НаДругі хлеб свіран ўчастку за вёскай Ключаткі школьнікі заканчвалі барозны з суперэлітай сорту “ўладар”. Бульба, сапраўды, мела самы што ні на ёсць таварны выгляд — проста прыемна было патрымаць у руках: старшакласніцы Свірскай школы Анастасія Лобач, Вольга Ляош, Святлана Юхно і Аляксандра Лубінская з задавальненнем прадэманстравалі нам адметныя клубні. А шчыравалі школьнікі гэтым сонечным днём у барознах дружна, брыгадзір быў імі задаволены.

А чаго ж не папрацаваць! — дадае настаўнік працоўнага навучання Камароўскай СШ І. І. Драўніцкі. — Надвор’е добрае, бульба прыгожая!

А наперадзе іх чакаў наступны паўтарагектарны ўчастак суперэліты “скарб”.

Аляксандр БЫКАЎ.

На здымках: 1. Старшакласніцы Свірскай школы А. Лобач, В. Ляош, С. Юхно і А. Лубінская дэманструюць клубні новага ўраджаю; 2. На бульбяным палетку — вучні Камароўскай СШ; 3. Вадзіцель на адвозцы клубняў А. І. Яцына.

Фота Аляксандра Высоцкага.