Да ўвагі зацікаўленых асоб!

129

Да ўвагі зацікаўленых асоб!УПРАЎЛЕННЕ ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, згодна з указаннем Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 1-га ліпеня 2013 года, паведамляе: у сувязі з павышаным захворваннем свінапагалоўя ў філіяле “Лучэса” ААТ “Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў” і неабходнасцю ўдакладнення дыягназу прыпыняецца экспарт з тэрыторыі Віцебскай вобласці хатніх і дзікіх свіней, мяса і прадуктаў забою, а таксама ўсіх відаў харчовых прадуктаў, атрыманых ад такіх жывёл.