Cярод ферм раёна па сутачным надоі ад каровы лідзіруюць “Брылі”

193

ПА сутачным надоі ад каровы сярод ферм раёна лідзіруюць “Брылі” Нацыянальнага парку “Нарачанскі” — 22,9 кг. На другім месцы — ферма “Сваткі” аднайменнага таварыства (20 кг), на трэцім — “Швакшты” ТАА “Нарачанская Ніва 2004” (17,7 кг).

А вось найбольшы валавы надой (13130 кг) — на ферме “Новікі” ААТ “Сваткі”, дзе ўтрымліваецца 695 кароў. Усе лічбы прыведзены паводле раённай зводкі за 19 ліпеня.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц