Землякі сталі прызёрамі абласной спартакіяды работнікаў аграпрамысловага комплексу

214

На базе ўстановы «Рэспубліканская ДЮСШ прафсаюзаў па веласпорту» прайшла IV абласная спартакіяда работнікаў аграпрамысловага комплексу. Па яе выніках каманда райкама прафсаюза работнікаў АПК нашага раёна заняла агульнае 6-е месца, а па відах спорту найлепш выступілі прадстаўнікі Мя­дзельшчыны ў гіры, дзе сталі бронзавымі прызёрамі.