Вызначыліся і мядзяльчане

160

Вызначыліся і мядзяльчанеЗ 19 ПА 21 верасня бягучага года ў Слоніме адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ на прызы алімпійскага чэмпіёна В. В. Раманоўскага. Удзел у іх прынялі і выхаванцы Мядзельскай СДЮШАР. Прычым, даволі паспяхова. Так, Мікіта Малько вызначыўся на дыстанцыі 2000 метраў, дзе заняў трэцяе месца. Ксенія Жукоўская таксама паказала нядрэнныя вынікі. Дзяўчынка на дыстанцыі 200 метраў была другой, а на дыстанцыі 2000 метраў — заняла трэцяе месца.

Акрамя таго, зборная каманда СДЮШАР прыняла ўдзел у рэспубліканскай спартакіядзе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ, якая прайшла 20-22 верасня бягучага года ў Наваполацку. І там мядзяльчане не падвялі. Выхаванка школы Анастасія Хацяновіч заняла другое месца на індывідуальнай гонцы на лыжаролерах і трэцяе — у кросе на дыстанцыі 2 кіламетры. Раман Адамовіч стаў пераможцам у кросе на дыстанцыі 5 кіламетраў. Шчыра віншуем юных спартсменаў і жадаем новых удалых стартаў!

Наш кар.