«Водны забег» пройдзе ў Мядзеле 25 ліпеня

704

Рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы «Водны забег» пройдуць на гарадскім пляжы возера Мястра 25 ліпеня. Гэта будзе другі этап Суперсерыі (Орша-Мядзел-Ратамка-Капыль).

Згодна рэгламенту спаборніцтвы ў бегу па вадзе пройдуць на дыстанцыі ад 1 да 15 кіламетраў. Адбудзецца і сямейны забег на 500 метраў — у ім удзельнічаюць дзеці 3-6 год у суправаджэнні дарослых.

Сёлета ў праграме «Воднага забегу» ёсць навінкі: у яе ўключаны камбінаваныя дыстанцыі. Гэта 5 кіламетраў бег + 0,5 кіламетра плаванне, 15 кіламетраў бег + 1,5 кіламетра плаванне. Пачатак забегаў — у 11 гадзін.

Мерапрыемствы пройдуць у асаблівым рэжыме. У першую чаргу арганізатарамі будзе рэалізаваны комплекс мер па захаванні бяспекі і здароўя людзей.

Да ўдзелу ў забегах дапускаюцца ўсе ахвотныя, якія зарэгістраваліся ва ўстаноўленым рэгламентам парадку. Зрабіць гэта можна па 23 ліпеня — уся інфармацыя змешчана на сайце https://42195.by. На раніцу 20 ліпеня зарэгістравалася 70 чалавек.

Фота з архіва «Нарачанскай зары»