У Мядзеле вызначылі лепшых у настольным тэнісе

600

У рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў раёна адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе. Аматары гэтага віду спорту сабраліся ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры.

Шэсць каманд удзельнічалі ў спаборніцтвах — праходзілі яны па кругавой сістэме.

У жанчын першае месца заняла Таццяна Клямята з Мядзельскай ЖКГ, другое — Таццяна Наруць з Нарацкай СШ №1, трэцяе — на рахунку Аліны Лайша з Мядзельскага ФАЦа.

У мужчын перамога за інструктарам па фізічнай культуры і спорту НДЦ «Зубраня» Віталем Філіповічам. Другім быў Руслан Шафіеў з Мядзельскай ЖКГ, трэцім — Андрэй Уліцкі з каманды фізкультурна-аздараўленчага цэнтра.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Фота: Мядзельскі ФАЦ