У Мядзеле пройдзе міжрэгіянальны турнір па пляжным валейболе

157

Апроч «Воднага забегу», у суботу, 31 ліпеня, у Мядзеле пройдзе яшчэ адна спартыўная падзея. Адбудзецца міжрэгіянальны турнір па пляжным валейболе сярод змешаных каманд. Удзельнічаць будуць як мясцовыя гульцы, так і госці.

Чакаецца удзел адных з лепшых пляжных валейбалістаў Беларусі. Пачатак у 11 гадзін.