У Мядзеле працягнуцца турніры для юных футбалістаў

406

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 15 снежня адбудзецца футбольны кубкавы турнір «Узыходзячая зорка. NEXT» сярод гульцоў 2008 і 2010 гадоў нараджэння.

Плануецца, што ў госці да нашых футбалістаў прыедуць дзве каманды з Барысава, па адной з Гарадзеі Нясвіжскага раёна, Браслава і Пастаў, паведамляюць з ФК «Мядзел». Пачатак турніру — а 10-й гадзіне.