КАМАНДА Мядзельскага раёна, у склад якой увайшлі вучні Сырмежскай, Свірскай і Крывіцкай школ, прыняла ўдзел у розыгрышы кубка Рэспублікі Беларусь па карфболе — новым для нас відзе спорту. Спаборніцтвы прайшлі ў Мінску. На турнір прыехалі таксама каманды з Пінска, Слуцка, Гомельскага і Дзяржынскага раёнаў. Прадстаўнікі Мядзельшчыны напачатку саступілі ў падгрупе моцным дружынам з Пінска і Слуцка, а затым у барацьбе за 5-е месца адолелі з лікам 13:3 сталічных карфбалістаў. У нашай камандзе лепшымі ігракамі прызнаны вучаніца Сырмежскай школы Яўгенія Грыгаровіч і Арцём Мацяйковіч з Крывіцкай. Яны атрымалі каштоўныя падарункі.
А. ПЛЯШАК.
Настаўнік фізічнай культуры і здароўя ДУА “Сырмежскі ВПК д/c-СШ”.
На здымку: каманда Мядзельскага раёна па карфболе. У цэнтры — кіраўнік федэрацыі карфболу Рэспублікі Беларусь Сяргей Аляксееў.