У Плешчаніцах з 4 па 6 верасня адбылося адкрытае першынство вобласці па лыжаролерах і кросе. Каманда СДЮШАР нашага раёна заняла на ім чацвёртае месца.
Сярод пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў ёсць і нашы землякі. Выхаванка спартшколы Валерыя Казлоўская, якая зараз займаецца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Плешчаніцах, была другой і на лыжаролерах на дыстанцыі 5 кіламетраў, і на дыстанцыі 2 кіламетры ў кросе.
Навучэнцы СДЮШАР вызначыліся ў кросе. Ігар Ахрановіч перамог на кіламетровай дыстанцыі, а Арцём Багавец на двухкіламетровай заняў трэцяе месца.
У эстафеце на лыжаролерах малодшыя юнакі і дзяўчаты ў змешанай эстафеце былі трэцімі. У складзе эстафетнай каманды выступалі Андрэй Садоўскі, Дар’я Кадушкевіч, Дар’я Кімстач і Глеб Садоўскі. Кожны з іх пераадолеў па тры кіламетры. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.
В. Аляксандраў.