Спаборніцтвы і для дарослых, і для дзяцей пройдуць 24 ліпеня на базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра

180

У суботу, 24 ліпеня, на базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра адбудуцца спаборніцтвы па пляжным валейболе ў рамках круглагадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Пачатак — у 11:00.

А ў 18 гадзін у фізкультурна-аздараўленчым цэнтры пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе для дзяцей. Усіх жадаючых хлопчыкаў і дзяўчынак запрашаюць прыняць удзел.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц