Што думаюць пра дыскрымінацыю беларускіх паралімпійцаў мядзяльчане?

75

НАГАДАЕМ, што Міжнародны паралімпійскі камітэт падчас пазачарговай генеральнай асамблеі ў Берліне 16 лістапада прыняў рашэнне прыпыніць членства Беларусі ў арганізацыі. А што думаюць пра гэта жыхары Мядзела?

Што думаюць пра дыскрымінацыю беларускіх паралімпійцаў мядзяльчане?Леанід ШЫДЛОЎСКІ, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама (курыруе пытанні спорту і турызму):

  • Негатыў выліўся на ўсіх нашых спартсменаў, дыскрымінацыю адчулі не толькі паралімпійцы. Цяпер беларусы прадаўжаюць удзельнічаць у сусветных спаборніцтвах па шасці відах спорту (тэніс, футбол, шашкі, шахматы, самба, бокс), але без нацыянальнай сімволікі. Такое стаўленне да нашых спартсменаў — агідны ўчынак, які супярэчыць аснаватворным прынцыпам Алімпізму, прадугледжаным Алімпійскай хартыяй.

 

 

 

Што думаюць пра дыскрымінацыю беларускіх паралімпійцаў мядзяльчане?Андрэй МАЛЬКО, дырэктар спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву раёна:

  • Да дыскрымінацыі беларускіх і расійскіх спартсменаў (тут я б не рабіў адрознення паміж паралімпійцамі і ўсімі астатнімі) стаўлюся адмоўна. Любая дыскрымінацыя — дрэнна. Само слова “дыскрымінацыя” значыць “прыцясненне, ушчамленне ў правах каго-небудзь”. А прыцясненне — гэта заўсёды несправядліва і няправільна.

Запісала Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота аўтара і забяспечана ўдзельнікам апытання.