Школьнікі Мядзельшчыны выявілі лепшых у шашках

186

На базе Мядзельскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

У групе «А» сярод дзяўчат першае-другое месцы падзялілі паміж сабой Кацярына Красава з гімназіі Мядзела і Марыя Дзевялтоўская з Крывіцкай сярэдняй школы.
Сярод юнакоў на дошцы №1 перамог Іван Фарына, а на дошцы №2 — Мікіта Райчонак (абодва — вучні Крывіцкай СШ).

У групе «Б» сярод дзяўчат перамагла Марына Мычко з Занарацкай СШ. Сярод юнакоў найлепшы вынік паказаў Ілья Кунавіч з Сырмежскай базавай школы.

У камандным заліку ў групе «А» трэцяе месца ў прадстаўнікоў гімназіі Мядзела, другое — занялі вучні Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі. Перамагла каманда Крывіцкай СШ, якая набрала максімум ачкоў.

У групе «Б» трэцяй стала каманда Сваткаўскай СШ імя Максіма Танка, другой — Будслаўскай СШ імя Паўліны Мядзёлкі. А пераможцамі сталі вучні Занарацкай СШ, паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Леанід Шыдлоўскі.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com