Шашкі, шахматы … і гіры

252

Шашкі, шахматы  … і гірыНА базе Мядзельскай СШ №1 прайшлі чэмпіянаты раёна па шашках і шахматах. У шашыстаў перамогу святкаваў Леанід Козел з ААТ “ЭФ СПМК-104”. На другім месцы — Леанід Жыхар (Слабодскі с/с) і на трэцім — Леанарда Пашкевіч (санаторый “Сосны”). Сярод шахматыстаў чэмпіёнам стаў Мікалай Дудкоў (Слабодскі с/c). Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна Сяргей Баброўка (аддзел адукацыі, спорту і турызму) і Руслан Макіеў (Крывіцкі с/c).

* * * 

Шашкі, шахматы  … і гірыУ ФІЗКУЛЬТУРНА-аздараўленчым цэнтры “Мядзел” адбыўся чэмпіянат раёна па гіравым спорце. У вагавой катэгорыі да 80 кілаграмаў пераможцам стаў Аляксандр Стэцко з НДЦ “Зубраня”, а ў катэгорыі звыш 80 кілаграмаў — Сяргей Багуцкі (РАНС).