З пачатку года ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Мядзел» праведзены шэраг спаборніцтваў: па міні-футболе, валейболе, баскетболе. А ў мінулую суботу тут адбыўся чэмпіянат раёна па настольным тэнісе. Яшчэ раз пацвердзіў сваё майстэрства вялікі прыхільнік гэтай гульні, Віктар Каравацкі з вёскі Нарач, які ў выніку і стаў чэмпіёнам. Віктар з’яўляецца актыўным удзельнікам аналагічных спаборніцтваў і выступае, як правіла, паспяхова.
А. НАДЗЕІН.