Прайшла VIII спартакіяда прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці

275

Прайшла VIII спартакіяда прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласціНЯДАЎНА на працягу трох дзён на базе турбазы “Нарачанка” праходзіла VIII спартакіяда прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мінскай вобласці. Удзельнічалі 32 каманды. У тым ліку і з УП “Мядзельская ЖКГ” на чале з генеральным дырэктарам У. В. Валасевічам і старшынёй прафкама М. П. Мялешка. На адкрыцці мерапрыемства прысутнічалі генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці” С. У. Чаркоўскі, старшыня гарадскога камітэта прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў А. Ф. Скрыннік, намеснік старшыні райвыканкама А. М. Чарняўскі.

Спаборніцтвы былі наладжаны па 8 відах спорту: валейболе, падыманні гіры, дартсе, лёгкаатлетычным кросе, шахматах, шашках, настольным тэнісе, а сярод кіраўнікоў арганізацый і старшынь прафкамаў — па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Судзейства іх ажыццяўлялася па алімпійскай сістэме— строга і прынцыпова.

Прайшла VIII спартакіяда прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласціВарта зазначыць, што мядзельцы выступілі нядрэнна. Хутчэй за ўсё наша родная зямля іх падтрымлівала, давала сілы. Адчувалі спартсмены азёрнага краю і пастаянную ўвагу свайго кіраўніка Уладзіміра Васільевіча Валасевіча, які на працягу ўсіх спаборніцтваў перажываў і хварэў за сваіх. Увогуле наша дружына заняла агульнакаманднае дванаццатае месца. Ёсць і два прызавыя. У настольным тэнісачным і шахматным турнірах дасталося апальшчыку лазні Валерыю Рыгоравічу Брэскаму.

Засталося дадаць, што ўсе прызёры ўзнагароджаны медалямі, граматамі. Атрымалі яны і каштоўныя падарункі.

М. СВІРСКАЯ.

На здымках: з узнагародамі старшыня прафкама прадпрыемства М. П. Мялешка; каманда УП «Мядзельская ЖКГ» на чале з генеральным дырэктарам У. В. Валасевічам.