У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 13 красавіка адбыліся раённыя спаборніцтваў па валейболе сярод школьнікаў 2006-2007 гадоў нараджэння ў групе «А». І ў юнакоў, і дзяўчат першыя месцы занялі каманды Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, другія — Нарацкай СШ №2.
Трэцяе месца сярод юнакоў за вучнямі Мядзельскага ВПК яслі-сад—сярэдняя школа, у дзяўчат — Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі.