Прадстаўнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у абласным маладзёжным фестывалі «TourFest-2022»

232

У Бярэзінскім раёне з 22 па 24 ліпеня прайшоў абласны маладзёжны фестываль прадстаўнікоў сацыяльнай сферы «TourFest-2022». Прысвячаўся ён Году гістарычнай памяці.

У турзлёце ўдзельнічалі 23 каманды — з кожнага раёна Міншчыны і горада Жодзіна. У склад каманд уваходзілі прадстаўнікі моладзі ўзростам ад 18 да 31 года.

Ім трэба было арганізаваць палатачны лагер, прысвечаны ваенна-патрыятычнай тэматыцы, прыгатаваць стравы, паўдзельнічаць у інтэлектуальным квізе «Дарогамі памяці…». Таксама ўдзельнікі паказвалі свае таленты ў творчым конкурсе «Візітная картка» і ў спартыўных спаборніцтвах па валейболе, дартсе, перацягванні каната, гіравым спорце, фігурным ваджэнні ровара, пераадоленні паласы перашкод.

Наша каманда была другой ў інтэлектуальным квізе «Дарогамі памяці…» і валейболе, заняла трэцяе месца ў дартсе.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

 

Прадстаўнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у абласным маладзёжным фестывалі "TourFest-2022" Прадстаўнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у абласным маладзёжным фестывалі "TourFest-2022" Прадстаўнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у абласным маладзёжным фестывалі "TourFest-2022"Прадстаўнікі Мядзельшчыны прынялі ўдзел у абласным маладзёжным фестывалі "TourFest-2022"

Фота забяспечана Рыгорам Хіла.