Поспехі весляроў

145

Поспехі весляроўУ ЗАСЛАЎІ прайшло першынство Мінскай вобласці па веславанні на байдарках і каноэ па праграме Алімпійскіх дзён моладзі і спартакіяда ДЮСШ Мінскай вобласці.

Нямала ўзнагарод прывезлі адтуль прадстаўнікі нашай СДЮШАР. Так, у першых спаборніцтвах Алена Лапцік перамагла на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 200 метраў і была двойчы трэцяй на дыстанцыі 500 і 1000 метраў. Дуэт у складзе Алены Лапцік і Алены Карпей быў першым на дыстанцыях 200 і 500 метраў і другім — на кіламетровай дыстанцыі.

У спартакіядзе ДЮСШ вобласці вызначыўся Яўген Баўтрамовіч. Ён заваяваў «бронзу» на дыстанцыі 1000 метраў на каноэ-адзіночцы.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымку: Алена Карпей і Алена Лапцік.