Навучэнкі СДЮШАР раёна зноў перамаглі на абласной спартакіядзе па веславанні на байдарках (відэа)

130

У Заслаўі 18 мая працягнулася спартакіяда Мінскай вобласці па веславанні на байдарках. Зноў вызначыліся навучэнкі СДЮШАР раёна Анастасія Дзегцярова і Кацярына Ярмаковіч.

На байдарцы-двойцы іх экіпаж быў першым на дыстанцыі 500 метраў. А на байдарцы-адзіночцы Анастасія Дзегцярова была другой, а Кацярына Ярмаковіч – трэцяй на дыстанцыі 500 метраў.

Відэа пераможнай гонкі:

Відэа СДЮШАР раёна

Нагадаем, што ўчора экіпаж у складзе Анастасіі Дзегцяровай і Кацярыны Ярмаковіч быў першым на дыстанцыі 1000 метраў. А на байдарцы-адзіночцы на такой жа дыстанцыі Анастасія Дзегцярова была другой, а Кацярына Ярмаковіч – трэцяй.

Фота з архіву «Нарачанскай зары». 2021 год.