Мядзяльчане сталі прызёрамі першынства вобласці па лыжаролерах і кросе

453

Чацвёртае агульнакаманднае месца занялі выхаванцы Мядзельскай СДЮШАР на першынстве вобласці па лыжаролерах і кросе. Спаборніцтвы праходзілі ў Плешчаніцах.

Сярод прадстаўнікоў Нарачанскага краю ў асабістым заліку на лыжаролерах у класічным стылі вылучыліся Глеб Садоўскі (ва ўзроставай катэгорыі 2007 года нараджэння і маладзейшыя) і Іван Гарадзецкі (2005-2004 гады нараджэння).

Хлопцы трапілі на п’едэстал гонару: Глеб стаў другім на дыстанцыі 2 км, а Іван трэцім на трасе 5 км. За поспехамі юных спартсменаў стаіць і трэнерская праца. Рыхтавалі хлопцаў Наталля Баран і Анатолій Пачкоўскі.

На здымку: Глеб Садоўскі